Историко-культурный музей-заповедник «Заславль»  
заславль
be | ru | en
18 мая 2012 - 10 июня 2012
Выставачны праект "EXIT-І"
18 траўня 2012 г. а 17.00 у памяшканні музейна-выставачнага комплексу ДУ "Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе" (вул. Рынкавая, д. 4, г. Заслаўе) мае адбыцца адкрыццё выставачнага праекта "EXIT-І". Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе" і Інстытут імя Гётэ ў Мінску прэзентуюць мастацкі праект, які ўяўляе рэфлексію на нямецкія кінатэксты пачатку ХХ ст. і адначасова з'яўляецца сацыяльнай і культурніцкай рэфлексіяй на тэмы, якія былі паднятыя ў нямецкім экспрэсіянізме і актуальныя і дагэтуль: страх, трагічнасць ва ўзаемадзеянні чалавека і асяроддзя.
10 апреля 2012
Выйшлі з друку матэрыялы канферэнцыі
З друку выйшлі матэрыялы навуковых канферэнцыяў "Заслаўе. Карані нашага радаводу" і "Старажытныя гарады", якія прайшлі на базе ДУ "Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе".
03 января 2012 - 29 декабря 2012
Абрадавае мерапрыемства "Беларускае вяселле"
Маладажонаў і іх сяброў запрашаем паўдзельнічаць у традыцыйным вясельным абрадзе, які праводзіцца ў помніках архітэктуры пач. ХХ ст.
03 января 2012 - 29 декабря 2012
Тэатралізаваная касцюміраваная экскурсія "У госці да пані Зосі"
Пачастунак, песні, танцы, гульні чакаюць вас у гаспадыні старой местачковай гасцініцы.

Дзяржаўная ўстанова "Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе"

На выпаленых сонцам узгорках Мінскага марэннага ўзвышша, пасярод тарфяных лугоў – былых балотаў поймы ракі Свіслач і яе прытокаў, у 12 кіламетрах ад беларускай сталіцы размяшчаецца горад Заслаўе (старажытны Ізяслаўль, у пазнейшыя часы Жаслаўль, Заслаў). Упершыню ён згадваецца ў летапісах пад 1127 г. Але тады ён быў ужо развітым горадам, цэнтрам удзельнага княства. Аналіз летапісных падзей, падмацаваны археалагічнымі даследаваннямі, дазволіў навукоўцам прызнаць датай заснавання Заслаўя 985 г.

З глыбіні стагоддзяў да нас дайшлі заслаўскія старажытнасці – гістарычныя помнікі, на базе якіх у 1986 г. утвораны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе". Галоўнымі задачамі музея-запаведніка з'яўляюцца захаванне, вывучэнне і папулярызацыя здабыткаў заслаўскай даўніны. Канешне, гэтым дзейнасць музейнай установы не абмяжоўваецца. У якасці звышзадач выступаюць развіццё інтэлектуальных, маральных і творчых магчымасцей суайчыннікаў, выхаванне ў іх нацыянальнай самасвядомасці, далучэнне да спадчыны нацыянальнай і агульначалавечай культуры. Усё разам натхняе музей-запаведнік прытрымлівацца актыўнай пазіцыі ў сучасным культурным жыцці.

Сёння гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе" прадстаўляе сабой складаную сістэму аб'ектаў і ахоўных тэрыторый, аб'яднаных паміж сабой гістарычна, тэматычна і функцыянальна. Пад аховай запаведніка знаходзяцца 113 га старажытнай часткі горада, помнікі міжнароднага і рэспубліканскага гучання, такія як гарадзішча "Замэчак" (X-XIстст., летапісны Ізяслаўль), курганныя могільнікі X-XIстст., гарадзішча "Вал" з былым кальвінскім зборам (XI-XVII стст., заслаўскі замак), касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (другая палова XVIIIст.).

Для шырокага кола наведвальнікаў адчынены музейна-выставачны комплекс, этнаграфічны комплекс "Млын", музей-ДОТ, Дзіцячы музей міфалогіі і лесу.

Віталь Казлоўскі

Панарама Заслаўя
Каля музейна-выставачнага компплексу
Помнік Рагнедзе і Ізяславу. Скульптар Анатоль Арцімовіч. Архітэктар Ігар Марозаў. 1993
Гербавая шыльда на ўездзе ў Заслаўе
Праграмаванне сайта Крэатыў-Лабараторыя 82