Историко-культурный музей-заповедник «Заславль»  
заславль
be | ru | en
15 апреля 2010 - 31 декабря 2010
Абрадавае мерапрыемства "Беларускае вяселле"
Маладажонаў і іх сяброў запрашаем паўдзельнічаць у традыцыйным вясельным абрадзе, які праводзіцца ў помніках архітэктуры пач. ХХ ст.

Дзяржаўная ўстанова "Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе"

На выпаленых сонцам узгорках Мінскага марэннага ўзвышша, пасярод тарфяных лугоў – былых балотаў поймы ракі Свіслач і яе прытокаў, у 27 кіламетрах ад беларускай сталіцы размяшчаецца горад Заслаўе (старажытны Ізяслаўль, у пазнейшыя часы Жаслаўль, Заслаў). Упершыню ён згадваецца ў летапісах пад 1127 г. Але тады ён быў ужо развітым горадам, цэнтрам удзельнага княства. Аналіз летапісных падзей, падмацаваны археалагічнымі даследаваннямі, дазволіў навукоўцам прызнаць датай заснавання Заслаўя 985 г.

З глыбіні стагоддзяў да нас дайшлі заслаўскія старажытнасці – гістарычныя помнікі, на базе якіх у 1986 г. утвораны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе". Галоўнымі задачамі музея-запаведніка з'яўляюцца захаванне, вывучэнне і папулярызацыя здабыткаў заслаўскай даўніны. Канешне, гэтым дзейнасць музейнай установы не абмяжоўваецца. У якасці звышзадач выступаюць развіццё інтэлектуальных, маральных і творчых магчымасцей суайчыннікаў, выхаванне ў іх нацыянальнай самасвядомасці, далучэнне да спадчыны нацыянальнай і агульначалавечай культуры. Усё разам натхняе музей-запаведнік прытрымлівацца актыўнай пазіцыі ў сучасным культурным жыцці.

Сёння гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе" прадстаўляе сабой складаную сістэму аб'ектаў і ахоўных тэрыторый, аб'яднаных паміж сабой гістарычна, тэматычна і функцыянальна. Пад аховай запаведніка знаходзяцца 113 га старажытнай часткі горада, помнікі міжнароднага і рэспубліканскага гучання, такія як гарадзішча "Замэчак" (X-XIстст., летапісны Ізяслаўль), курганныя могільнікі X-XIстст., гарадзішча "Вал" з былым кальвінскім зборам (XI-XVII стст., заслаўскі замак), касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (другая палова XVIIIст.).

Для шырокага кола наведвальнікаў адчынены музейна-выставачны комплекс, этнаграфічны комплекс "Млын", музей-ДОТ, Дзіцячы музей міфалогіі і лесу.

Віталь Казлоўскі

Панарама Заслаўя
Каля музейна-выставачнага компплексу
Помнік Рагнедзе і Ізяславу. Скульптар Анатоль Арцімовіч. Архітэктар Ігар Марозаў. 1993
Гербавая шыльда на ўездзе ў Заслаўе
Праграмаванне сайта Крэатыў-Лабараторыя 82